BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы прапануе адказаць Турцыі байкотам шаўрмы

  • 28.11.2015, 19:39

Так грамадзяне РФ могуць адказаць Турцыі за збіты Су-24, упэўнены дэпутат Сяргей Фургал.

Дэпутат Дзяржаўнай думы ад фракцыі ЛДПР, кіраўнік камітэта аховы здароўя Сяргей Фургал прапануе расейцам адмовіцца ад турэцкай кухні з дапамогай байкоту турэцкіх кавярняў і рэстарацый. З такой прапановай ён выступіў у эфіры РСН.

«Гэта было б правільна. Проста так усё гэта пакідаць нельга. Турцыя і кіраўніцтва Турцыі праявілі да нас акт агрэсіі, і мы павінны на гэта адказваць. Улічваючы, што Турцыя падтрымлівае тэрарыстаў, дапамагаючы ім, мы таксама ўдзельнічаем у гэтым працэсе. Быў такі выраз: калі ІДзІЛ вязе з Сірыі нафту ў Турцыю і туркі купляюць у іх, на самай справе туркі купляюць не нафту, а фактычна нашу кроў», - заявіў Фургал.

Фургал таксама ўсумніўся ў якасці турэцкай прадукцыі, у прыватнасці шаўрмы.

«Тая ж шаўрма. Якая якасць падрыхтоўкі гэтых прадуктаў і якасць гэтых прадуктаў? Гэта вельмі некарысна для арганізма. Турцыя праславілася і іншымі рэчамі: там вельмі моцна любяць падрабляць алкаголь і цкаваць нашых грамадзян. Тлумачыцца гэта тым, што Турцыя - мусульманская краіна і алкаголь там мала вырабляецца. Гэта таксама трэба ўлічваць», - адзначае дэпутат.

Між іншым, Фургал нагадаў пра выпадак масавага атручвання алкаголем расейскіх турыстаў у 2011 годзе, калі ў выніку атручвання метанолам загінуў 21 чалавек.

«Гэта перш за ўсё непавага і абыякавае стаўленне да людзей нашай краіны. Тады мы не вельмі адрэагавалі», - упэўнены дэпутат.

Апошнія навіны