BE RU EN

ДТЗ у Гомелі: сутыкнуліся легкавушка, грузавік і тралейбус

  • 28.11.2015, 15:15

Пацярпелі толькі кіроўца і пасажыр легкавога аўтамабіля.

У суботу раніцай у Гомелі на скрыжаванні вуліц Барыкіна і Базавай адбылося ДТЗ. Сутыкнуліся адразу тры ўдзельнікі дарожнага руху: легкавы аўтамабіль, грузавік і тралейбус. На месца аварыі давялося выклікаць ратавальнікаў - каб дастаць з пакарабачанай легкавушкі пасажыра і кіроўцу, піша БелТА.

Гарадскі тралейбус накіроўваўся маршрутам "Хімзавод - вакзал". Цяпер супрацоўнікі ДАІ спрабуюць высветліць абставіны здарэння. Двое пасажыраў тралейбуса, а таксама кіроўцы тралейбуса і грузавіка не пацярпелі.

ФОТА: BELTA.BY
ФОТА: BELTA.BY
ФОТА: BELTA.BY

Апошнія навіны