BE RU EN

Украінцы ды туркі падтрымалі адзін аднаго баявымі відэаролікамі

  • 28.11.2015, 15:55

Турэцкая кампанія Haci Productions, якая стварае матывіровачнае відэа аб турэцкім войску, зрабіла ролік аб Узброеных Сілах Украіны.

Гэта адказ на ініцыятыву ўкраінскіх актывістаў Peoples Project, якія змантавалі відэа аб вайскова-паветраных сілах Турцыі, піша УНІАН.

У апублікаваным роліку паказаны ўкраінскія сухапутныя войскі, а таксама авіяцыя і вайскова-марскі флот. "Дзякуем за відэа аб турэцкіх паветраных сілах, якія зрабілі нашы ўкраінскія сябры", - гаворыцца ў апісанні да роліка.

Нагадаем, раней у сеціве з'явіўся відэаролік аб вайскова-паветраных сілах Турцыі, які стварылі ўкраінскія актывісты. Як адзначылі аўтары роліка, яго з'яўленне дзіўным чынам супала са знішчэннем турэцкімі ВПС расейскага самалёта Су-24, які парушыў паветраную прастору Турцыі. Аднак, гэты факт у відэа не згадваецца.

Апошнія навіны