BE RU EN

Сустрэча «Беларускі музей Івана Луцкевіча ў Вільні» - 28 лістапада

  • 27.11.2015, 21:45

На сустрэчы адбудзецца музычны выступ вядомага барда Аляксея Галіча.

У пачатку 20 стагоддзя дзякуючы стараннай дзейнасці братоў Луцкевічаў пачалося беларускае Адраджэнне, іх намаганнямі быў створаны адзін з найлепшых паводле багацця калекцый беларускі музей, які размяшчаўся ў вядомых базыльянскіх мурах Вільні, піша "Наша ніва".

Грамадская ўстанова «Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» 28 лістапада 2015 а 18:30 запрашае на сустрэчу на тэму «Беларускі музей Івана Луцкевіча ў Вільні: гісторыя і спробы аднаўлення».

У праграме:

- Гісторыя збораў і калекцый братоў Антона і Івана Луцкевічаў;

- Дзейнасць музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні (1921 - 1945);

- Янка Купала і браты Луцкевічы;

- Спадчына Луцкевічаў сёння;

- Прэзентацыя рарытэтаў.

Адбудзецца адкрытая дыскусія «Спадчына Луцкевічаў, яе значэнне ў 21 стагоддзі", "Ці магчыма аднавіць музей братоў Луцкевічаў сёння».

Адрас: Raugyklos g., 25 (вялікая зала, 2 паверх).

У мерапрыемстве возьмуць удзел стваральнікі Грамадскай арганізацыі «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча», музеязнаўцы Беларусі (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы).

Адбудзецца музычны выступ вядомага барда Аляксея Галіча.

Апошнія навіны