BE RU EN

Андрэй Кавалёў: Мы павінны ускочыць у вагон плэй-оф КХЛ

  • 27.11.2015, 21:29

В.а. галоўнага трэнера ХК менскага «Дынама» Андрэй Кавалёў падзяліўся чаканнямі ад матчу з «Адміралам».

Пра гэта паведамляе «Спартыўная панарама».

- Цяпер вашую каманду чакае хатняя серыя з пяці матчаў. Што можаце сказаць пра першага спаборніка - «Адмірала»?

- Мы павінны ўскочыць у вагон плэй-оф, а для гэтага трэба набіраць балы ў хатніх сустрэчах. Усе гэта выдатна разумеюць. Быццам бы дзве гульні ў Падольску і Браціславе правялі добра. Будзем спадзявацца, што ў Менску поспех ад нас не адкруціцца. Што да «Адмірала», то магу сказаць, што гэта роўная каманда. Хіба што адзначу надзейнасць брамавай лініі. Аднак гуляць з гэтым спаборнікам можна і трэба. Цяпер ужо ў нас не будзе вядомых праблем, якія звязаны з далёкімі пералётамі. Балазе гуляем дома. Да таго ж тады ў нас і лазарэт быў значна паўнейшы. Цяпер многія хлопцы ачунялі і рыхтуюцца да будучых сустрэч, - сказаў Кавалёў.

Апошнія навіны