BE RU EN

Мінінфарм заблакавала 40 сайтаў

  • 27.11.2015, 19:40

У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 40 інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.

Такую лічбу паведаміла ў афіцыйным лісце ГА "БАЖ" міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

З 40 заблакаваных сайтаў да 18 гэты захад ужылі за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных рэчываў. 2 рэсурсы «адключылі» за табуяваную лексіку, 5 - за неналежную рэкламу лекаў, 1 - за прапаганду дзіцячай парнаграфіі, 1 - за распаўсюд інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду нацыянальным інтарэсам, 2 - за рэкламу алкагольных напояў, 11 - за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Да чатырох з заблакаваных сайтаў доступ зноў быў адкрыты.

Папярэджанняў на адрас уладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў не выносіліся, паведамляе Мінінфарм.

Падставы для вынясення пісьмовага папярэджання прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 49 Закона аб СМІ, а падставы для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу - пунктам 1 артыкула 511 таго ж закона.

5 лістапада ў межах кампаніі «Станем за журналістыку» БАЖ накіравала ліст у Мінінфарм з просьбай патлумачыць, у якіх выпадках міністэрства прымае пастанову абмежаваць доступ да рэсурсу, а ў якіх - вынесці папярэджанне, і якімі крытэрамі пры гэтым кіруецца. Акрамя таго, арганізацыя спытала, колькі такіх пастаноў і за якія парушэнні міністэрства прыняло ў 2015 годзе.

Апошнія навіны