BE RU EN

На выходных ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

  • 27.11.2015, 17:22

У найбліжэйшыя выхадныя, 28-29 лістапада, Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Так, прынамсі, экіпажы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС будуць накіраваныя на адпрацоўку найбольш аварыйнанебяспечных адцінкаў дарог, піша БелаПАН.

«Інспектары арыентаваныя на прафілактыку і спыненне грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе нададзеная выяўленню выпадкаў кіравання транспартам у стане ап'янення і асобамі, якія не маюць пасведчання на кіраванне, парушэнняў правілаў праезду пешаходных пераходаў і перакрыжаванняў, абгону і манеўравання, парушэнняў ПДР пешаходамі», - паведаміла старшы інспектар у агітацыі і прапагандзе СП ДПС «Страла» Вольга Амінава.

Апошнія навіны