BE RU EN

Пятро Парашэнка: Санкцыі патрэбныя, мяккасць «расейскага мядзведзя» не спыніць

  • 27.11.2015, 16:44

Санкцыі ЕЗ сапраўды працуюць, вяртанне Еўропы да «мяккай палітыкі» ў дачыненні да Расеі было б вялікай памылкай.

Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас адкрытай лекцыі ва ўніверсітэце горада Лейдэн падчас візіту ў Нідэрланды, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Санкцыі працуюць. Яны дапамагаюць утрымліваць Расею за сталом перамоваў. Без іх гэта было б немагчымым», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка падкрэсліў, што ўважае за памылку адмову падаць Украіне план дзеянняў аб удзеле ў NATO (ПДУ) у 2008 годзе.

«Нельга дапусціць паўтарэння памылкі 2008 года, калі Еўропа наважыла, што можа задаволіць расейскага мядзведзя. Расею немагчыма спыніць мяккай палітыкай», - адзначыў Парашэнка.

Апошнія навіны