BE RU EN

Эрдаган абвінаваціў Расею ў нафтавай змове з «Ісламскай дзяржавай»

  • 27.11.2015, 15:46

ЗША валодаюць довадамі таго, што «Ісламская дзяржава» і расейскія кампаніі прадаюць нафту Сірыі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Пры гэтым ён назваў паклёпам абвінавачванні ў тым, што «Ісламская дзяржава» прадае нафту Турцыі.

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» кантралююць дзясятак нафтавых радовішчаў. Паводле звестак Associated Press, тэрарыстычная групоўка штомесяц атрымлівае ад кантрабанды нафты на 50 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны