BE RU EN

Хаўбек «Вікторыі»: Параза ў Барысаве - ганьба для нас

  • 27.11.2015, 15:24

Ян Каваржык пасля матчу групавога раўнда Лігі Еўропы з менскім «Дынама» (0:1) заявіў, што павінен быў засмуціць Аляксандра Гутара.

Словы хаўбека чэшскай «Вікторыі» прыводзіць «Прессбол» са спасылкай на sport.cz.

- На жаль, я пралічыўся. Хай гэта і не мой моцны бок, але тут няма апраўданняў. Махмутавіч усё зрабіў у найлепшым выглядзе, аддаў класны пас, а я прамахнуўся. Гэта ганьба, бо ў Менска за ўвесь матч быў адзін адзіны шанец, - заявіў Ян Каваржык.

Нагадаем, учора на «Барысаў-Арэне» скончыўся матч групавога этапу Лігі Еўропы, у якім менскае «Дынама» падолела чэшскую «Вікторыю» з лікам 1:0.

Апошнія навіны