BE RU EN

Балгарыя мадэрнізуе свае ВПС у Польшчы насуперак пратэстам расейцаў

  • 27.11.2015, 15:17

Парламент Балгарыі праігнараваў пратэсты расейскай карпарацыі МіГ і ратыфікаваў пагадненне па рамонце знішчальнікаў МіГ-29 у Польшчы.

Так, за супрацоўніцтва з Польшчай прагаласавалі 130 дэпутатаў, супраць выказаўся 41 чалец парламента, паведамляе "Новое время" са спасылкай на Reuters.

Чакаецца, што палякі зоймуцца рамонтам рухавікоў шасці балгарскіх МіГ-29, а таксама цягам двух гадоў Балгарыя перадасць два рухавікі. Сума кантракту складзе $6,52 мільёна.

"Польшча з'яўляецца адной з нямногіх краін, якая мае эканамічны і тэхналагічныа патэнцыял для падтрымання і рамонту нашых МіГ-29", - сказаў міністр абароны Балгарыі падчас свайго выступу ў парламенце.

Раней расейская карпарацыя МіГ заявіла, што ўважае за нелегітымнае пагадненне на абслугоўванне знішчальнікаў МіГ-29 паміж ВПС Балгарыі і Польшчай.

Прынамсі, расейскі вытворца заявіў, што пагадненне паміж Балгарыяй і Польшчай парушае правы МіГ як распрацоўніка і вытворцы самалётаў.

Апошнія навіны