BE RU EN

На праспекце Ракасоўскага ў Менску ўначы падпалілі грузавік

  • 27.11.2015, 14:50

Уначы на праспекце Ракасоўскага ў Менску падпалілі грузавік Renault Mascot.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу а 04:14. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС.

«Паступіла паведамленне пра палаючы аўтамабіль на праезнай частцы насупраць праспекта Ракасоўскага, 153. Аператыўна прыбылыя на месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што загаранне адбылося ў салоне грузавога аўтамабіля Renault Mascot 2006 года выпуску. Уладальнік аўтамабіля высвятляецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Пажар ліквідаваны а 04:24. У выніку пашкоджаная кабіна. Як мяркуецца, прычына ўзгарання - падпал.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Апошнія навіны