Аліна Талай будзе прадстаўляць Еўропу ў Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі
- 27.11.2015, 14:00
Ураджэнку Воршы ў склад камісіі спартоўцаў прызначыла Рада ІААФ, якая праходзіла ў Манака.
У яе ўваходзяць 18 знакамітых лёгкаатлетаў нядаўняга мінулага і дзейныя спартоўцы, піша «Прессбол».
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў бар'ернай бегу, двухразовая чэмпіёнка Еўропы беларуска Аліна Талай будзе прадстаўляць у Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі не толькі Беларусь, але і агулам Еўропу цягам трох гадоў (2016-2019).
Разам з ёй у склад камісіі ўведзены чэмпіён Алімпійскіх гульняў і свету, рэкардсмен планеты ў дзесяцібор'і ды сямібор'і Эштан Ітан (ЗША), двухразовы алімпійскі ды чатырохразовы чэмпіён свету ў сціпль-чэзе (Кенія), двухразовая чэмпіёнка свету ў скачках з шастом Фабіяна Мюрер (Бразілія), рэкардсменка свету ў марафонскім бегу Пола Рэдкліф (Вялікая Брытанія), двухразовы пераможца Алімпіяд і чэмпіянатаў свету ў эстафеце 4х100 метраў Майкл Фрэйтэр (Ямайка).