BE RU EN

Раналда: Хутка Неймар заслоніць Мэсі і Раналду

  • 27.11.2015, 11:40

На думку знакамітага футбаліста, хутка нападнік зборнай Бразіліі і гішпанскай «Барселоны» заслоніць аргентынца Ліянэля Мэсі і партугальца Крышціяну Раналду.

«Я б паставіў на Неймара. Мне здаецца, ён яшчэ расце, удасканальваецца як спартовец, у той час як Крышціяну Раналду і Ліянэль Мэсі ўжо дасягнулі сваёй вяршыні», - адзначыў Раналда.

На ягоную думку, прыз лепшаму футбалісту за 2015 - «Залаты мяч» - зноў будуць аспрэчваць паміж сабой Мэсі і Раналду, піша NEWSru.com.

«Мне б сапраўды хацелася, каб Неймар перарваў гэту серыю іх перамог», - сказаў на заканчэнне двухразовы чэмпіён свету (1994, 2002).

Цырымонія ўручэння «Залатога мяча» адбудзецца 11 студзеня 2016 года. З тых часоў, як ўзнагарода была заснаваная ў 2010 годзе пасля зліцця «Залатога мяча» і «Гульца года ФІФА», лепшым футбалістам свету тройчы прызнаваўся Мэсі (2010-2012), двойчы - Раналду (2013, 2014).

Раналда з'яўляецца трохразовым уладальнікам тытула лепшага футбаліста свету паводле версіі ФІФА. Ён выступаў за «Крузейра», ПСВ, «Барселону», «Інтэр», «Рэал», «Мілан» і «Корынціанс», нагадвае Eurosport.

Апошнія навіны