BE RU EN

Прадпрымальнікі запрасілі Статкевіча далучыцца да акцыяў пратэсту

  • 27.11.2015, 11:29

Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч мяркуе, што сумесныя акцыі палітыкаў і прадпрымальнікаў прымусяць улады пайсці на саступкі.

Індывідуальныя прадпрымальнікі запрашаюць Мікалая Статкевіча далучыцца да іх акцыяў пратэсту. Пра магчымасці сумесных дзеянняў былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года распавёў «Радыё Рацыя»:

- Мяне хвалюе, перш за ўсё, сітуацыя з людзьмі, бо мільёны людзей атаварваюцца, купляюць танныя рэчы ў гандлёвых цэнтрах, у прадпрымальнікаў на рынках. Калі ўлада бачыць цікавасць дэмакратычных лідараў да гэтай праблемы і калі яны бачаць, што я сустракаюся і робяцца нейкія сумесныя акцыі палітыкаў і прадпрымальнікаў, так гэта ўладу звычайна палохае і яна можа пайсці на саступкі.

Мікалай Статкевіч хоча быць упэўнены, што на акцыю збяруцца не шараговыя апазіцыйныя актывісты, а менавіта прадпрымальнікі, і пажадана, каб іх было хаця б пару тысяч.

Нагадаем, што многія ІП збіраюцца масава спыніць гандаль з 1 студзеня 2016 года. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў.

Апошнія навіны