BE RU EN

На двух памежных пераходах з Польшчай будзе абцяжараны рух транспарту

  • 27.11.2015, 9:41

Цягам некалькіх найбліжэйшых дзён будзе праводзіцца рамонт дарог на памежных пераходах Кузніца-Брузгі і Бераставіца-Баброўнікі з польскага боку.

Могуць узнікнуць цяжкасці пры перасячэнні мяжы, паведамляе polsha24.com.

На аўтамабільным памежным пераходзе ў Баброўніках у сувязі з рамонтнымі работамі на выязным тэрмінале з Польшчы ў грузавым калідоры руху могуць узнікнуць цяжкасці. Плануецца, што працы будуць завершаны ў пятніцу, 27 лістапада, да 12 гадзін дня. У дні з 30 лістапада да 3 снежня, а таксама з 7 снежня па 10 снежня на аўтамабільным памежным пераходзе ў Кузніцы будзе абмежаваны рух у абодвух напрамках, на ўездзе і на выездзе. Гэта звязана з рамонтам дарожнага пакрыцця.

У сувязі з рэарганізацыяй руху транспартных сродкаў у гэты перыяд магчымыя затрымкі пры перасячэнні мяжы.

Апошнія навіны