BE RU EN

Алег Вераціла арыгінальна развітаўся з менскім «Дынамам» на матчы з «Вікторыяй»

  • 26.11.2015, 21:40

Абаронца менскага «Дынама», пакідаючы поле «Барысаў-Арэны» ў канцы матчу Лігі Еўропы супраць чэшскай «Вікторыі» (1:0), зняў футболку.

Пад футболкай выявілася саколка з надпісам «Дзякуй за цёплыя гады ў «Дынама». Мабыць, гэта недвухсэнсоўны кіў на блізкае расстанне з клубам, піша «Прессбол».

Пацешна, што рэферы сустрэчы паказаў Верацілу за знятую футболку жоўтую картку, якая сталася для яго другой. Такім чынам, ужо гатовы выйсці на поле Максім Вітус так і не змог гэтага зрабіць.

Дынама Менск - Вікторыя - 1:0.

Апошнія навіны