BE RU EN

Пасла Расеі выклікалі ў МЗС Турцыі

  • 26.11.2015, 20:43

Пасла Расеі ў Анкары выклікалі ў міністэрства замежных спраў Турцыі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве турэцкага МЗС, якую падае РІА «Новости».

Гэта звязана з акцыямі пратэсту ля турэцкіх дыпмісій у Расеі.

26 лістапада ў Санкт-Пецярбургу ля генконсульства Турцыі былі затрыманыя пяць прадстаўнікоў «Другой России». Актывісты закідалі будынак яйкамі і аблілі фарбай. Затым яны запалілі фаеры і дымавыя шашкі. Акцыя доўжылася блізу 15 хвілін.

25 лістапада ў пасольстве Турцыі ў РФ заявілі, што невядомыя ўчынілі напад на дыпламатычную ўстанову. «Дэманстранты ля амбасады закідалі будынак камянямі. Шыбы другога і трэцяга паверхаў амбасады разбітыя, камяні патрапілі ў офісы супрацоўнікаў», - паведаміў агенцтву прэс-сакратар амбасады Турэцкай Рэспублікі ў Маскве Архан Газыгіль.

Апошнія навіны