BE RU EN

МЗС РФ рэкамендуе расейцам пакінуць Турцыю

  • 26.11.2015, 19:21

Тураператары рыхтуюцца вывозіць расейцаў на радзіму.

Улады РФ рэкамендуюць расейскім грамадзянам пакінуць Турцыю і ўстрымацца ад яе наведвання. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС краіны, паведамляе korrespondent.net.

"У сувязі з захоўваннем на тэрыторыі Турцыі тэрарыстычных пагроз пацвярджаем рэкамендацыю расейскім грамадзянам устрымлівацца ад наведвання Турэцкай Рэспублікі, а расейцам, якія знаходзяцца там з асабістымі мэтамі, рэкамендуем вярнуцца на Радзіму", - адзначаецца ў паведамленні.

Варта адзначыць, што на гэты момант у Турцыі знаходзяцца больш за 9 тысяч расейскіх турыстаў. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер Вольга Галадзец, піша "Інтэрфакс".

Паводле ейных слоў, тураператары маюць намер у звычайным парадку вывозіць іх на радзіму. Чыноўніца таксама мяркуе, што турэцкаму бізнэсу на тэрыторыі РФ, які зазнае выдаткі ў сувязі з расейска-турэцкім канфліктам, знойдзецца замена.

"У нас, вядома ж, вельмі шмат інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца непасрэдна турэцкімі кампаніямі, гэта, перш за ўсё, ударыць па турэцкім бізнэсе, але сёння ёсць сілы, у тым ліку, у Расейскай Федэрацыі, якія гатовыя прыйсці на замену", - падкрэсліла Галадзец.

Днямі расейскія тураператары абвясцілі аб спыненні продажу тураў у Турцыю.

Апошнія навіны