BE RU EN

Кабякоў патрабуе знізіць сабекошт стронгі

  • 26.11.2015, 19:14

Чыноўнік адзначыў, што пры сярэдняй рэнтабельнасці рыбы ў 3-4% немагчыма сплаціць вытворчыя выдаткі.

26 лістапада 2015 года кіраўнік беларускага ўрада Андрэй Кабякоў наведаў стронгавую гаспадарку «Вабіч» ў Бялыніцкім раёне і запатрабаваў, каб айчынныя рыбгасы знізілі сабекошт гадаванай стронгі, каб выйсці на прыбытак, піша Telegraf.by.

Чыноўнік адзначыў, што пры сярэдняй рэнтабельнасці рыбы ў 3-4% немагчыма сплаціць вытворчыя выдаткі, а рост коштаў зробіць прадукцыю неканкурэнтаздольнай. З гэтай мэтай ён прапанаваў аптымізаваць выдаткі вытворчасці і нарошчванне яе аб'ёмаў і вывесці гаспадаркі на праектныя магутнасці.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр звярнуў увагу на патрэбу наладзіць уласны выпуск камбікорму для каштоўных відаў рыб, бо яны складаюць 50% ад сабекошту прадукцыі.

Апошнія навіны