BE RU EN

Прэм'ер Нідэрландаў: Няма ніякіх сігналаў для зняцця санкцый з Расеі

  • 26.11.2015, 18:49

Цяпер няма падстаў для спынення санкцый з боку Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да Расеі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ў Гаазе, інфармуюць "Украінскія навіны".

"Пакуль няма ніякіх сігналаў для зняцця санкцый", - заявіў прэм'ер.

Рутэ падкрэсліў, што ЕЗ чакае імплементацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у Менску, сторанамі, якія іх падпісалі.

Разам з тым прэм'ер адзначыў, што пытанне выканання "менскіх дамоўленасцяў" стаіць асобна ад пытанняў супрацоўніцтва з Расеяй у барацьбе з тэрарыстычнай арганізацыяй "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны