BE RU EN

Прэзідэнт Турцыі: выбачацца павінны тыя, хто парушыў паветраную прастору

  • 26.11.2015, 18:14

Раджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ягоная краіна не будзе выбачацца перад Расеяй за збіты знішчальнік.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ССN, піша "Лiга.нет".

"Я думаю, што калі ёсць старана, якая павінна выбачацца, то гэта не мы, - сказаў Эрдаган. - Тыя, хто парушыў нашую паветраную прастору, - гэта тыя, хто павінен выбачыцца. Нашыя лётчыкі і нашыя ўзброеныя сілы проста выканалі свой абавязак... Я думаю, у гэтым сутнасць".

Раней Эрдаган заявіў, што ў выпадку парушэння паветранай прасторы Турцыі вайскова-паветраныя сілы краіны будуць рэагаваць гэтак жа, як і 24 лістапада, калі быў знішчаны расейскі Су-24.

Нагадаем, лістапад 24 турэцкія знішчальнікі F-16 пасля 10 папярэджанняў знішчылі расейскі бамбавік Су-24, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны. Пілоты катапультаваліся, адзін з іх загінуў.

Апошнія навіны