BE RU EN

На вуліцах Менска усталёўваюць навагоднія ялінкі

  • 26.11.2015, 16:22

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўжо ўсталяваны каркас галоўнай ялінкі краіны.

У гэтым годзе зменіцца яе вонкавы выгляд. Дызайнеры адмовіліся ад канічнай формы, і елка будзе максімальна падобная на сапраўднае дрэва. На пляцоўцы каля Палаца спорту на каркас ужо пачалі мацаваць яловыя лапкі, піша БелаПАН.

Усяго напярэдадні Новага года і Раства ў Менску ўсталююць 18 гарадскіх ялінак.

Апошнія навіны