BE RU EN

Рафат Чубараў: У 2018 у Расеі не будзе Пуціна

  • 26.11.2015, 14:42

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа спадзяецца на вяртанне Крыму да 2018 года.

Менавіта ў гэты час будуць новыя выбары дэлегатаў Курултая, паведамляе «Крым. Рэаліі».

«У 2018 у Расеі не будзе Пуціна, Крым будзе дэакупаваны», - падкрэсліў Чубараў.

Прынамсі, ён не выключыў правядзення ў Крыме наступнага Курултая (органа народнага прадстаўніцтва крымскіх татараў). Цяпер, адзначыў кіраўнік Меджліса, пакуль не вычарпаныя паўнамоцтвы Курултая, абранага ў 2013 годзе тэрмінам на 5 гадоў.

Нагадаем, Крым быў анэксаваны Расеяй. Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла пачаткам часовай акупацыі Крыму 20 лютага 2014.

Учора Чубараў паведамляў, што пытанне аб дэакупацыі Крыма неабходна падымаць на самым высокім узроўні, а таксама неабходна ўключыць яго ў кола пытанняў кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны