BE RU EN

У сацыяльных сетках заўважылі, што штурман Су-24 чытае адказы з ліста

  • 26.11.2015, 12:22

Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу, што штурман Су-24, збітага турэцкімі ВПС, падчас інтэрв'ю расейскім СМІ чытае загадзя прыгатаваныя адказы з ліста.

На відэа крамлёўскіх прапагандыстаў можна заўважыць характэрны рух галавы расейскага лётчыка пры адказе на пытанне, а на 2:25 чутны гук перагортвання старонкі, піша liga.net.

Сам штурман стаіць да гледача спіной, яго імя расейскія ўлады не раскрываюць.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія знішчальнікі F-16 пасля 10 папярэджанняў знішчыў расейскі бамбавік Су-24, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны. Пілоты катапультаваліся.

У Мінабароны РФ паведамілі, што збіты ў паветранай прасторы Турцыі блізу мяжы з Сірыяй самалёт належыць расейскай авіяцыйнай групе, якая выконвае баявыя задачы дзяржавы-агрэсара на Блізкім Усходзе.

Апошнія навіны