BE RU EN

Кіраўнік «Нафтагаза»: Украіна будзе закупляць газ у Еўропе

  • 26.11.2015, 9:11

Кошт газу з Еўропы для Украіны ніжэйшы, чым з Расеі.

Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі «Нафтагаз» Андрэй Кобалеў у інтэрв'ю CNN, піша РІА «Новости».

Са слоў Кобалева, у еўрапейскіх партнёраў можна купіць паліва танней. «Сённяшняе пастанова была прынятая на аснове эканамічных меркаванняў - купляць як мага больш таннага газу», - сказаў Кобалеў.

Кіраўнік «Нафтагаза» падкрэсліў, што гэта не адмова плаціць за расейскае паліва, а жаданне купляць газ меншымі коштамі. Цяпер у кампаніі ёсць больш за 10 контрагентаў, якія прадаюць Украіне газ, паведаміў Кобалеў.

25 лістапада Кабінет міністраў Украіны прыняў пастанову аб спыненні закупак расейскага газу. Раней Кобалеў заяўляў, што дыверсіфікацыя працуе і прайсці і гэтую, і наступныя зімы можна за кошт еўрапейскага газу.

Апошнія навіны