BE RU EN

Авіяцыя Расеі разбамбіла гуманітарны канвой на мяжы Турцыі і Сірыі

  • 26.11.2015, 8:02

Ёсць загінулыя і параненыя.

Самалёты нанеслі ўдар па гуманітарнай калоне на мяжы Турцыі і Сірыі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Daily Sabah са спасылкай на гуманітарную арганізацыю Humanitarian Relief, піша УНІАН.

Паводле інфармацыі выдання, у выніку бамбардзіроўкі загінулі сем кіроўцаў грузавікоў, яшчэ 10 чалавек атрымалі раненні.

Паведамляецца, што фуры падпалі пад бамбардзіроўку за пяць кіламетраў ад мяжы, яны рухаліся ў горад Аазаз. У машынах былі як камерцыйныя тавары, так і гуманітарная дапамога для ўцекачоў.

Гуманітарная арганізацыя Humanitarian Relief Foundation паведамляе, што ўдар з паветра нанеслі расейскія самалёты.

Апошнія навіны