BE RU EN

Заробак хакеіста ў чэмпіянаце Беларусі дасягае 85 мільёнаў

  • 25.11.2015, 21:09

Мінімальная заплата - 8,5 мільёна рублёў.

Кіраўнік хакейнай федэрацыі (ФХРБ) Ігар Рачкоўскі распавёў пра заробкі ў чэмпіянаце Беларусі, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

- Мы ўстанавілі ўпершыню мінімальны ўзровень заробку хакеіста, каб сацыяльна іх абараняць. Гэта 8,5 млн беларускіх рублёў. Практычна палова хакеістаў чэмпіянату Беларусі атрымлівае менавіта гэты мінімальны заробак. А максімальная заплата ў 10 разоў большая - 85 млн рублёў, але гэта адзінкавыя гульцы, крыху больш за дзесяць чалавек, - паведаміў старшыня ФХРБ.

Апошнія навіны