BE RU EN

Махляры падманулі Мазырскі спіртзавод на 14 мільёнаў

  • 25.11.2015, 18:29

Пракуратурай Магілёва распачатая справа ў дачыненні да дырэктара і галоўнага бухгалтара аднаго з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў горада.

Як паведамляе Генеральная пракуратура, падазраваныя шляхам падману завалодалі алкагольнай прадукцыяй ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод» на суму больш за 14 млн рублёў, піша БелаПАН.

Крымінальная справа накіраваная ў падраздзяленне Следчага камітэта для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Апошнія навіны