BE RU EN

Лукашэнку ў Дагестане зрабілі «ганаровым уздзенем»

  • 25.11.2015, 16:23

Беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку ўручаны сертыфікат «Ганаровы ўздзень Дагестана».

Пра гэта паведаміў РІА «Дагестан» старшыня савета грамадскай арганізацыі «Уздзені Дагестана» Керымхан Умаханаў.

Афіцыйнае ўручэнне адбылося 17 лістапада ў Маскве, у будынку амбасады Беларусі ў Расейскай Федэрацыі, на сустрэчы Керымхана Умаханава з паслом Беларусі ў Расейскай Федэрацыі Ігарам Петрышэнкам.

Галоўным у дзейнасці дагестанскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі ў развіцці культуры і традыцыяў «Уздзені Дагестана» яго старшыня назваў выхаванне маладога пакалення ў духу маральнасці.

«Уздзені Дагестана - сапраўдныя патрыёты сваёй шматпакутнай радзімы, уздзенкі - узор маральнай чысціні, цярпення і вернасці. Уздзенства ў нашай крыві, і яно цяпер, як ніколі, запатрабаванае», - сказаў Умаханаў.

На заканчэнне ён яшчэ раз падзякаваў за запрашэнне і ўручыў паслу для перадачы Лукашэнку сертыфікат «Ганаровы Уздзень Дагестана», андыйскую бурку, шаблю і папаху, а таксама медаль вольнага грамадства «За жалезную волю і захаванне высокай маральнасці».

Уздзень - гэта феадальнае саслоўе на Каўказе. У Дагестане пад уздзенямі разумелася шырокае саслоўе свабодных людзей, пасялян, якія жылі або самастойнымі сельскімі суполкамі, або знаходзіліся ў падпарадкаванні розных кіраўнікоў на правах падданства.

Нагадаем, што ў 2013 годзе Гарвардскі ўніверсітэт узнагародзіў беларускага дыктатара Шнобелеўскай прэміяй.

Апошнія навіны