BE RU EN

Даляр – 18 127 рублёў, еўра – 19 328

  • 25.11.2015, 13:00

На валютных таргах у Менску даляр устанавіў чарговы рэкорд.

Курс даляра ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 лістапада зноў пабіў гістарычны максімум.

Кошт амэрыканскай валюты вырас на 85 рублёў - да 18 127 беларускіх рублёў, або на 0,47%, піша «Наша Нiва».

Паводле звестак біржы, курс еўра вырас на 143 рублі, ці 0,75%, да 19 328 рублёў.

Курс расейскага рубля вырас на 2,02 рубля (0,73%) да 276,96 рублёў.

Без уліку дэнамінацый курс даляра ЗША ў Беларусі дасягнуў больш як 180 мільёнаў беларускіх рублёў. У ступені дэвальвавання нацыянальнай валюты да амэрыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідэрам на тэрыторыі былога СССР.

Апошнія навіны