BE RU EN

Мядзведзеў абвінаваціў Турцыю ў абароне «Ісламскай дзяржавы»

  • 25.11.2015, 10:28

Прэм'ер-міністр Расеі заявіў, што Анкара абараняе баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».

З ягоных слоў, ёсць звесткі, якія гавораць аб зацікаўленасці шэрагу турэцкіх службовых асоб у пастаўках нафтапрадуктаў ад гэтай арганізацыі, паведамляе РІА «Новости».

«Неразумна - злачынныя дзеянні турэцкіх уладаў, якія збілі расейскі самалёт, - прывялі да трох наступстваў», - заявіў Мядзведзеў. Прынамсі, з ягоных слоў, Турцыя прадэманстравала, што абараняе ІД.

Акрамя таго, былі падарваныя «доўгія добрасуседскія стасункі паміж Расеяй і Турцыяй, у тым ліку, у эканоміцы і гуманітарнай сферы», сказаў кіраўнік урада. Ён падкрэсліў, што следствам таго, што адбылося, можа стаць адмова ад цэлага шэрагу супольных праектаў і страта турэцкімі кампаніямі пазіцый на расейскім рынку.

24 лістапада прэзідэнт Уладзімір Пуцін, каментуючы атаку турэцкай авіяцыі на расейскі франтавы бамбавік Су-24, назваў яе «ударам у спіну з боку памагатых тэрарыстаў». З ягоных слоў, знішчэнне самалёта будзе мець самыя сур'ёзныя наступствы для стасункаў паміж Масквой і Анкарой.

Апошнія навіны