BE RU EN

Генштаб Расеі спыняе вайсковыя кантракты з Турцыяй

  • 25.11.2015, 10:05

Кантакты з Турцыяй па вайсковай лініі будуць спыненыя.

Пра гэта заявіў начальнік Галоўнай аператыўнай управы Генштаба ВС РФ Сяргей Руцкі, паведамляе РІА "Новости".

"Кантакты з Турцыяй па вайсковай лініі будуць спыненыя", - сказаў Руцкі.

Акрамя таго, усе дзеянні ўдарнай авіяцыі РФ будуць весціся толькі пад прыкрыццём самалётаў-знішчальнікаў.

Нагадаем, 24 лістапада над Сірыяй быў збіты франтавы бамбавік Су-24 расейскай авіягрупы. Паводле звестак турэцкіх уладаў, расейскі самалёт, перад тым як яго збіў турэцкі знішчальнік F-16, не рэагаваў на папярэджанні.

Самалёт упаў у сірыйскай правінцыі Латакія блізу мяжы з Турцыяй, дзе базуецца расейская авіяцыя.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскі самалёт не пагражаў Турцыі і яго знішчэнне будзе мець сур'ёзныя наступствы для расейска-турэцкіх стасункаў.

Пуцін назваў інцыдэнт з самалётам "ударам у спіну, які нанеслі памагатыя тэрарыстаў".

Апошнія навіны