BE RU EN

Лукашэнка аддзячыў Ярмошынай

  • 25.11.2015, 9:31

Дыктатар прысвоіў вышэйшы клас дзяржаўнага службоўцы Лідзіі Ярмошынай.

Адпаведны ўказ № 472 ад 23 лістапада 2015 года быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Прысвоіць Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь у выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошынай Лідзіі Міхайлаўне вышэйшы клас дзяржаўнага службоўцы», - гаворыцца ў паведамленні.

Вышэйшы клас дзяржслужбоўцы Лідзія Ярмошына атрымала напярэдадні свайго 19-годдзя на пасадзе кіраўніка ЦВК Беларусі: яна была прызначаная старшынёй Цэнтральнай камісіі ў выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 6 снежня 1996 года. Тады яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара.

За 19 гадоў на пасадзе кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына правяла чатыры прэзідэнцкія кампаніі і чатыры парламенцкія кампаніі. Ніводная з іх не была прызнаная дэмакратычнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі ў якасці свабоднай і справядлівай.

Апошнія навіны