BE RU EN

У Сірыі збілі расейскі верталёт, які шукаў пілотаў Су-24

  • 24.11.2015, 17:11

Расейскі верталёт прыбыў да месца падзення бамбавіка, каб знайсці пілотаў Су-24, і быў знішчаны супрацьтанкавай ракетай паўстанцаў.

Пра гэта паведамляе Express (пераклад - liga.net) са спасылкай на крыніцу ва ўзброеных сілах Турцыі.

Са словаў суразмоўцы выдання, расейскі верталёт прыбыў да месца падзення бамбавіка, каб знайсці пілотаў Су-24.

Арганізацыя «Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека» паведамляе, што верталёт быў знішчаны супрацьтанкавай ракетай.

Паўстанцы апублікавалі фота, на якім, як сцвярджаецца, дым ад выбухнуўшага верталёта.

Раней паведамлялася, што турэцкія знішчальнікі F-16 пасля 10 папярэджанняў знішчылі невядомы вайсковы самалёт, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны. Пілоты катапультаваліся і, паводле звестак мясцовых СМІ, былі захопленыя сірыйскімі туркменамі. Пазней з'явіліся фота і відэа загінулага пілота.

У Мінабароны РФ паведамілі, што збіты ў паветранай прасторы Турцыі блізу мяжы з Сірыяй самалёт належыць расейскай авіяцыйнай групе, якая выконвае баявыя задачы дзяржавы-агрэсара на Блізкім Усходзе.

Апошнія навіны