BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Калі забудзем аб палітычных забойствах, яны могуць паўтарыцца

  • 24.11.2015, 16:42

Палітык заклікае беларусаў узяць удзел у акцыі, прысвечанай памяці былых міністраў унутраных спраў, якія былі выкрадзеныя і забітыя.

Старшыня «Народнай Грамады» арганізуе сёння чарговую акцыю, на якой закліча ўшанаваць памяць пра зніклых палітыкаў.

У сваім «Фэйсбуку» Мікалай Статкевіч анансаваў акцыю на 24 лістапада а 18.00 каля ГУМа ў Менску, паведамляе charter97.org.

«Акцыя, прысвечаная гадавіне «рэферэндуму» 1996 года, пасля якога ў Беларусі была ўстаноўленая дыктатура. Таксама, гэтае мерапрыемства будзе прысвечана памяці былых міністраў унутраных спраў Юрыя ЗахаранкіВіктара Ганчара, якія праз супраціў дыктатуры былі пазбаўленыя пасадаў, а потым выкрадзеныя і забітыя на загад дыктатара.

Мы пройдзем разам да месцаў, дзе працавалі забітыя - будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць там знічы памяці аб іх», - падзяліўся палітык.

Статкевіч просіць прыносіць на акцыю знічы і прапануе прыйсці з партрэтам зніклых палітыкаў.

«Калі мы перастанем нагадваць грамадству аб палітычных забойствах, яны могуць паўтарыцца. Калі забудзем, як у нас забралі свабоду, у нас яе будуць забіраць зноў і зноў», - упэўнены Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны