BE RU EN

Лукашэнка прызначыў Пузікава намеснікам кіраўніка Савета бяспекі

  • 23.11.2015, 20:35

Адпаведны ўказ падпісаны 23 лістапада.

Лукашэнка прызначыў Міхаіла Пузікава намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра абароны, піша АФН.

Міхаіл Пузікаў нарадзіўся ў Брасаўскім раёне Бранскай вобласці Расеі. У 1998 годзе Міхаіл Пузікаў скончыў Вайсковую акадэмію Рэспублікі Беларусь. У 2004-м ён скончыў Вайсковую акадэмію Генштаба ВС Расеі. Праз некаторы час стаў начальнікам ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Беларусі. У снежні 2009 года Лукашэнка прызначыў Пузікава намеснікам міністра абароны ў кадрах і падрыхтоўцы войскаў, а ў лютым 2012-га - намеснікам міністра абароны.

Апошнія навіны