BE RU EN

У Менскім раённым ліцэі 10-класніца скончыла жыццё самагубствам

  • 23.11.2015, 12:51

Прычынай самагубства маглі стаць складаныя стасункі дзяўчыны ў сям'і і непаразуменне з аднакласнікамі.

Сёння стала вядома, што навучэнка Менскага раённага ліцэя, які знаходзіцца ў Ратамцы, скончыла жыццё самагубствам, паведамляе «Наша Ніва».

Інфармацыю пацвердзілі ў прыёмнай дырэктара ліцэя.

Афіцыйных звестак міліцыя пакуль не апавяшчае, але, са слоў ліцэістаў, прычынай самагубства маглі стаць складаныя стасункі дзяўчыны ў сям'і і непаразуменне з аднакласнікамі.

Апошнія навіны