BE RU EN

Аварыйная пасадка «Боінга» ў Кыргызстане: шэсць пацярпелых

  • 22.11.2015, 12:52

Шэсць чалавек звярнуліся за медыцынскай дапамогай пасля аварыйнай пасадкі Boeing-737 у аэрапорце горада Ош на поўдні Кыргызстана.

Усяго на борце знаходзілася 153 чалавекі, паведамляе руская служба BBC.

"Двум пастаўлены дыягназ закрытая чэрапна-мазгавая траўма, яшчэ ў дваіх удар, і ў аднаго пасажыра тупая траўма жывата, цяжарная жанчына была дастаўлена з падазрэннем на пагрозу выкідка, але такой пагрозы няма", - сказаў "Інтэрфаксу" галоўны ўрач Ошскай міжабласны клінічнай лякарні Шаырбек Сулайманаў.

Паводле звестак інфармагенцтва, цяпер у лякарні знаходзяцца чацвёра пацярпелых. Паводле звестак, усе пацярпелыя атрымалі траўмы праз тое, што не былі прышпіленыя.

Самалёт авіякампаніі "Авиатрафик", які ляцеў з Краснаярска ў Бішкек, здзейсніў вымушаную пасадку. Паводле звестак крыніц расейскіх СМІ ў аэрапорце горада Ош, праз моцны туман і дрэнную бачнасць лайнер выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы.

Аэрапорт, дзе адбыўся інцыдэнт, цяпер закрыты ў сувязі з варункамі надвор'я.

Гэта ўжо другі выпадак у гэтым годзе, калі самалёт з'язджае з паласы ў Ошы.

30 сакавіка пілоты самалёта Boeing-737 Pegasus Asia не змаглі своечасова спыніць борт праз дрэнныя варункі надвор'я і неабчышчанай ад снегу ўзлётнай паласы. У выніку тады самалёт таксама выкаціўся за межы паласы.

Прэм'ер-міністр Кыргызстана Тэмір Сарыеў правёў экстранную нараду ў сувязі з аварыйнай пасадкай самалёта. Ён таксама даручыў праверыць тэхнічны стан ўсіх паветраных судоў рэспублікі.

Апошнія навіны