BE RU EN

«Мэр» Берасця апраўдваецца за адключэнне асвятлення

  • 22.11.2015, 10:49

Аляксандр Рагачук пракаментаваў прынятую раней уладамі абласнога цэнтра пастанову аб адключэнні вулічнага асвятлення ў начны час.

Пра гэта паведамляе сайт brestcity.com.

«Такія захады прадыктаваныя эканамічнымі прычынамі і накіраваныя на эканомію бюджэтных сродкаў, каб горад у поўнай меры мог забяспечваць іншыя свае выдаткі, перш за ўсё ў сацыяльнай сферы», - заявіў Аляксандр Рагачук.

У той жа час, паводле ягоных слоў, пошук магчымасцяў у аптымізацыі расходаў бюджэтных сродкаў будзе працягнуты. Старшыня гарвыканкама выказаў меркаванне, што «напэўна, не зусім правільна, калі гарадскія вуліцы ў вячэрні час і глыбокай ноччу, калі жыццё практычна замірае, асвятляюцца ў аднолькавым рэжыме». «Тым жа часам Берасце не павінна ўначы апускацца ў поўную цемру», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, з сярэдзіны лістапада ў Берасці пачалі адключаць вулічнае асвятленне на некалькі гадзін - глыбокай ноччу - «у мэтах аптымізацыі расходавання энэргетычных рэсурсаў і эканоміі бюджэтных сродкаў». У ноч з пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю асвятленне ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме.

Апошнія навіны