BE RU EN

Velcom услед за МТС абвясціў аб падвышэнні тарыфаў

  • 20.11.2015, 12:17

Аператар Velcom абвясціў аб падвышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі з 1 снежня.

Таксама абвешчана пра павелічэнне колькасці хвілін і аб'ёму інтэрнэт-трафіку на некаторых тарыфных планах.

Гэта было зроблена практычна сінхронна з МТС, якія зрабілі абвестку аб павышэнні тарыфаў на дзень раней, піша tut.by.

Чаму падвышаюць?

Аператар у прэс-рэлізе патлумачыў, чаму ён падвышае тарыфы:

«Нягледзячы на істотныя капітальныя ўкладанні ў дарагое імпартнае абсталяванне і значны рост выдаткаў, звязаны са зменай абменнага курсу нацыянальнай валюты, кампанія velcom не рабіла карэкціроўкі тарыфаў у 2015 годзе, аказваючы паслугі коштамі 2014 года.

Далейшае ўтрыманне тарыфаў на ўзроўні 2014 магло б аказаць негатыўны ўплыў на інвестыцыйныя магчымасці кампаніі, таму з 1 снежня 2015 будзе праведзеная карэкціроўка кошту паслуг сувязі».

Што падаражэе, а што не?

Падвышэнне тарыфаў закране абаненцкую плату, выходныя званкі, міжнародныя выклікі (за выключэннем лінейкі PRIVET), тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, прэміум-SMS, паслугі перадачы звестак і роўмінг.

Аператар пакуль не раскрывае ўсіх звестак (гэта ён зробіць 1 снежня), але сцвярджае што абаненцкая плата на большасці тарыфных планаў вырасце на 3000 - 8000 рублёў. Так, напрыклад, на тарыфных планах Smart 1, Smart 2 і Smart 3 падвышэнне складзе 8000 рублёў.

Таксама з 1 снежня 2015 будзе ўведзеная адзіная пахвілінная тарыфікацыя (раней на многіх тарыфах яна была пасекунднай пасля першай хвіліны).

Акрамя таго, зменіцца парадак расходавання галасавога трафіку, уключанага ў абаненцкую плату, пры званках на «Любімыя нумары» (што пад гэтым маецца на ўвазе, пакуль незразумела).

Без змен застануцца сумы штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, SMS, MMS, кошт гутаркі, абаненцкая плата і кошт 1 МБ актуальных тарыфных планаў лінейкі WEB, кошт пакетаў мабільнага інтэрнэту і інтэрнэт-трафіку галасавых тарыфных планаў, а таксама абаненцкая плата і галасавыя выклікі тарыфнага плану «Сацыяльны».

Мадыфікацыя папулярных тарыфаў

Падвышэнне абаненцкай платы на некаторых тарыфах будзе кампенсаванае павелічэннем (або з'яўленнем) пакетаў званкоў і інтэрнэт-трафіку.

Значна павялічыцца аб'ём уключанага ў абаненцкую плату галасавога трафіку і знізіцца кошт унутрысеткавых выклікаў на тарыфных планах Бізнэс +, BUSINESS.PRO, Smart Прэм'ера, Smart 1, Smart 2, Smart 3.

Акрамя таго, шэраг галасавых тарыфных планаў атрымае дадатковы аб'ём інтэрнэт-трафіку: 50 МБ з'явяцца ў тарыфным плане «На сувязі»; у тарыфныя планы «Справы сямейныя», «Свая сетка», «Новы стандарт», «Карпаратыўны 1000 Індывідуальны» будуць уключаны па 250 МБ.

Апошнія навіны