BE RU EN

Праз пагрозу выбуху ў Фларыдзе экстранна прызямліўся пасажырскі самалёт

  • 20.11.2015, 9:05

Адзін з пасажыраў казаў пра небяспеку выбуху бомбы.

Аэробус А320 з 92 пасажырамі ды чальцамі экіпажа на борце зрабіў у чацвер экстраную пасадку ў міжнародным аэрапорце Форт-Лаўдэрдэйла (штат Фларыда). Прычына - імавернасць выбуху на борце, паведаміў ТАСС са спасылкай на тэлеканал CBS-12.

Паводле ягоных звестак, адзін з пасажыраў казаў пра небяспеку выбуху бомбы.

Самалёт адведзены на бяспечную адлегласць ад тэрміналаў. Група сапёраў даследуе багажны адсек.

Апошнія навіны