BE RU EN

Рассельгаснагляд: Беларусь - канал пранікнення кантрабанды ў Расею

  • 19.11.2015, 8:30

Беларусь абвінавацілі ў кантрабандзе фальсіфікаванай малочнай прадукцыі.

Нашу краіну падазраюць у пастаўках польскіх і ўкраінскіх прадуктаў пад выглядам іншых краін. Са слоў кіраўніка нагляднай установы Сяргея Данкверта, даслоўна на днях з Беларусі паступіла прадукцыя з турэцкімі сертыфікатамі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы звязаліся з турэцкімі калегамі – між іншым, з прысутным на форуме кіраўніком Нацыянальнага малочнага савета Турцыі Харунам Чалы, - і высветлілі, што названыя ў сертыфікатах турэцкія прадпрыемствы гэтую прадукцыю не выраблялі», - сказаў ён, дадаўшы, што, хутчэй за ўсё, гэта была прадукцыя польская ці ўкраінская.

Раней Украіна пастаўляла ў РФ да 60 тысяч тон сыру ў год. Цяпер гэтыя пастаўкі ў значнай ступені пераарыентаваліся на Беларусь, мяркуюць расейскія чыноўнікі. У выніку ў пераліку на малако ў РФ дадаткова паступіла 700 тысяч тон малака, якія, у сваю чаргу, не змаглі рэалізаваць айчынныя вытворцы.

Сяргей Данкверт падкрэсліў, што ад беларускіх вытворцаў фальсіфікаваная прадукцыя прыходзіць радзей, бо ў гэтай краіне строгія правілы вытворчасці.

Апошнія навіны