BE RU EN

Дзве п'яныя мянчанкі пашкодзілі чужыя аўтамабілі

  • 18.11.2015, 15:07

У адным з выпадкаў атака на аўтамабілі стала помстай за адмову кіроўцаў падвезці нецвярозую даму.

Як распавялі ў ГУУС, у Партызанскім раёне 48-гадовая жанчына пашкодзіла з хуліганскіх меркаванняў дзве машыны, за што была затрыманая супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку раённага УУС, паведамляе «Інтэрфакс».

«Вяртаючыся з вечарынкі позна ўвечары, жанчына падышла да кіроўцаў таксі і папрасіла бясплатна адвезці яе дадому, на што атрымала адмову. Тады дама ў якасці аплаты прапанавала аказаць паслугі інтымнага характару, але і на гэты раз мужчыны не пагадзіліся. У адказ на адмовы ўгневаная жанчына распранулася дагала і залезла на капот аўтамабіля. Пасля чаго зняла з рукі гадзіннік і прынялася драпаць аўтамабілі», - адзначылі праваахоўнікі.

Паводле інфармацыі ГУУС, у выніку жанчына нанесла шкоду ўладальніку аўто «БМВ» на суму больш як Br4 млн, а ўладальніку аўтамабіля «Нісан» каля Br3 млн.

«Жанчына была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленая ў медвыцвярэзнік. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 339 («Хуліганства») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Адказнасць за гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі да 3 гадоў», - падкрэслілі ва ўправе.

Падобная сітуацыя адбылася і ў Цэнтральным раёне Менска, прадоўжылі там.

«Супрацоўнікамі міліцыі каля аднаго з дамоў па вуліцы Заслаўскай была затрыманая 45-гадовая жанчына, якая, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пашкодзіла аўтамашыну «Мерседэс», прыпаркаваную ў двары дома», - паведамілі ў ГУУС.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, у міліцыю ад жыхароў аднаго з дамоў па вул.Заслаўскай паступіла паведамленне аб тым, што блізу 4 гадзін раніцы невядомая жанчына шуміць і б'е нагамі па прыпаркаванай у двары аўтамашыне. Супрацоўнікі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, даставілі жанчыну ў Цэнтральнае РУУС г.Менска, дзе была ўстаноўленая яе асоба і абставіны здарэння.

«Высветлілася, што мінчанка знаходзілася ў гасцях у сваіх знаёмых. Пасля сумеснага ўжывання спіртных напояў ўзнікла сварка, у выніку якой жанчына забрала свае рэчы і выйшла на вуліцу. Прастаяўшы некаторы час каля пад'езду, вырашыла вярнуцца, для чаго пачала тэлефанаваць у дамафон ў некалькі кватэр, спадзеючыся, што яе пусцяць у пад'езд, аднак дзверы ніхто не адкрыў. Тады жанчына вырашыла прыцягнуць да сябе ўвагу іншым спосабам. Яна падышла да прыпаркаванага каля дома аўтамабілю «Мэрсэдэс» і пачала наносіць па ім ўдары нагамі, думаючы, што ў аўто спрацуе сігналізацыя, яе гаспадар спусціцца і адкрые дзверы пад'езда. Раззлаваўшыся, што на яе ніхто не звяртае ўвагу, жанчына адкруціць і зламала бакавое люстэрка ў аўто », - распавялі ў ГУУС.

Як адзначылі ва ўпраўленні, свае паводзіны жанчына патлумачыла вялікай колькасцю выпітага і дрэнным настроем.

У цяперашні час Цэнтральным (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па арт.339 («Хуліганства») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, праводзяцца следчыя дзеянні.

Апошнія навіны