BE RU EN

П'яны жыхар Асіповічаў абліў сябе лакам і падпаліў

  • 16.11.2015, 10:09

Увечары 15 лістапада ў Асіповіцкую бальніцу прывезлі мужчыну з тэрмічнымі апёкамі, якія ён атрымаў пры спробе суіцыду.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

- 42-гадовы мужчына дома пасля сваркі з жонкай апырскаў сябе лакам для валасоў і падпаліў. Жонка патушыла агонь падручнымі сродкамі і выклікала хуткую, - гаворыцца ў паведамленні.

Як мяркуецца, абодва былі п'яныя.

Пацярпелы з тэрмічнымі апёкамі 2,3 ступені 30% цела (твар, шыя, грудная клетка, жывот) у цяжкім стане ў рэанімацыі.

Апошнія навіны