BE RU EN

Паліцыя эвакуавала людзей з плошчы Рэспублікі ў Парыжы

  • 15.11.2015, 20:59

Трывога на плошчы Рэспублікі ў Парыжы была выкліканая выбухам петарды.

Паліцыя, праз выбух петарды, на час эвакуавала людзей з плошчы Рэспублікі ў Парыжы, дзе парыжане стаялі ў памяць аб ахвярах тэрактаў, паведамляе бельгійскі тэлеканал RTBF, што паказаў кадры з месца падзей у жывым эфіры, піша РІА «Новости».

Першапачаткова карэспандэнт тэлеканала з Парыжа паведаміў, што паводле неправеранай інфармацыі на плошчы Рэспублікі былі чуваць стрэлы, людзей эвакуавалі. Затым на кадрах, знятых праз некалькі хвілін, паказалі, як людзі вяртаюцца на апусцелую плошчу, на якой дзяжураць нарады паліцыі.

«Нам паступіла інфармацыя, што трывога на плошчы Рэспублікі была выкліканая выбухам петарды, хтосьці няўдала пажартаваў», - паведаміў вядоўца выпуску навін.

Апошнія навіны