BE RU EN

У Менску тралейбус з пасажырамі рэзнуўся ў слуп

  • 14.11.2015, 20:53

Кіроўца тралейбуса, раптам адчуўшы сябе дрэнна, не справілася з кіраваннем.

У суботу пад 11.00 на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцай Трасцянецкай тралейбус №16 маршруту ДС Чыжоўка-1 - Вакзал рэзнуўся ў асвятляльную мачту.

- Са слоў 34-гадовай жанчыны - кіроўцы тралейбуса, раптам яна адчула сябе дрэнна, не справілася з кіраваннем, ад чаго тралейбус сышоў у бок і стукнуўся у мачту асвятлення, - паведаміла Tut.by старшая інспектарка агітацыі і прапаганды АДАІ Ленінскага раёна Таццяна Красій.

Алкаголю ў крыві кіроўцы тралейбуса не выяўлена, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася. Праз імклівае гамаванне лёгкія траўмы атрымалі чатыры пасажыры тралейбуса, якім надалі медыцынскую дапамогу.

ДАІ высвятляе ўсе абставіны здарэння.

Апошнія навіны