BE RU EN

Аэрапорт Амстэрдама экстрана пасадзіў французскі самалёт праз пагрозу ў Twitter

  • 14.11.2015, 20:18

Самалёт Air France, які павінен быў ляцець у Парыж, экстрана пасадзілі ў Амстэрдаме пасля пагрозы ў Twitter.

Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на заяву паліцыі Нідэрландаў.

Пасажыры самалёта былі эвакуяваныя. Агенцтва ўдакладняе - цяпер лайнер старанна абшукваюць, піша "Еўрапейская праўда".

Гэта звязана з падвышанымі захадамі бяспекі на ўвесь трафік, які ідзе з або ў Францыю. Пра гэта напярэдадні абвясціў прэм'ер-міністр Галандыі Марк Рутэ.

Апошнія навіны