BE RU EN

Заўтра Беларусь наведае кіраўнік МЗС Літвы

  • 11.11.2015, 16:46

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12 лістапада правядзе сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Сустрэча пройдзе ў МЗС Беларусі падчас рабочага візіту ў Беларусь міністра замежных спраў Літвы.

Праграму сустрэчы МЗС не анансаваў.

Нагадаем, што нядаўна міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што размяшчэнне расейскай вайсковай авіябазы ў Беларусі пагражае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Літвы.

Апошнія навіны