BE RU EN

Рада Еўропы і ЕЗ заклікалі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі

  • 9.10.2015, 18:58

Смяротнае пакаранне робіць судовыя памылкі незваротнымі і фатальнымі.

Рада Еўропы і Еўразвяз шкадуюць аб тым, што смяротнае пакаранне дагэтуль выкарыстоўваецца ў Беларусі. Яны заклікаюць улады нашай краіны перагледзець смяротныя прысуды і неадкладна ўвесці афіцыйны мараторый на іх выкананне "ў якасці першага кроку да поўнага скасавання смяротнага пакарання". Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ замежных спраў і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні і генеральнага сакратара Рады Еўропы Торб'ерн Ягланда ў сувязі з Сусветным днём супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, перадае "Еўрарадыё".

Адзначаецца, што "смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму і прыніжае годнасць чалавека", а таксама "робіць судовыя памылкі незваротнымі і фатальнымі".

Нагадаем, Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны